Пс 122
1  Сьпеў узыходжаньня. Давіда. Узрадаваўся я, калі мне сказалі: «Хадзем у Дом ГОСПАДА!»
2  Вось, ногі нашыя стаяць у брамах тваіх, Ерусаліме!
3  Ерусаліме! Ты пабудаваны, як горад, які злучаны разам,
4  куды ўваходзяць калены, калены ГОСПАДА, як сьведчаньне для Ізраіля, каб славіць імя ГОСПАДА,
5  бо там стаяць пасады судовыя, пасады дому Давіда.
6  Прасіце пра супакой для Ерусаліму! Няхай маюць даб­радзенства тыя, якія любяць цябе.
7  Супакой няхай будзе ў мурах тваіх, дабрабыт — у палацах тваіх.
8  Дзеля братоў маіх і бліжніх маіх кажу цяпер: «Супакой табе!»
9  Дзеля Дому ГОСПАДА, Бога нашага, буду шукаць дабра для цябе.