Пс 126
1  Сьпеў узыходжаньня. Калі ГОСПАД вярнуў палонных Сыёну, мы былі як у сьне.
2  Былі тады вусны нашыя поўныя сьмеху, і язык наш — сьпяваньня. Казалі тады між паганамі: «Вялікае ГОСПАД зімі ўчыніў!»
3  Вялікае ГОСПАД з намі ўчыніў, і мы былі радасныя.
4  Вярні, ГОСПАДЗЕ, нашых палонных, як ручаі на [зямлю] паўднёвую.
5  Той, хто ў сьлёзах сеяў, жаць будзе са сьпяваньнем.
6  Тыя, што несьлі насеньне на пасеў, ішлі плачучы, але, вяртаючыся, вернуцца са сьпяваньнем, снапы свае несучы.